Васіль Быкаў – усеагульнапрызнаны Чалавек Сусвету, бо вымяраў з’явы і падзеі на прамой жыцця чалавецтва ў сістэме адвечных каштоўнасцей. Яго словы зразумелыя кожнаму, незалежна ад месца нараджэння ці месца пражывання. Таму постаць Быкава праз гады і стагоддзі валодае ўнікальнай здольнасцю яднаць самых розных людзей.
Галоўны месяц Васіля Быкава – чэрвень. Так атрымалася, што дзень нараджэння і дата смерці пісьменніка амаль супалі (19 чэрвеня 1924 – 22 чэрвеня 2003), і чэрвень назаўсёды застаўся з ім.
З гэтай нагоды, працягваючы закладзеную традыцыю, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрасiў гасцей на “Быкаўскія дні”, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Васіля Быкава.
У хуткім часе гледачы нашага тэлеканала ўбачаць працяг ужо ўпадабанага цыклу перадач “Мой любімы літаратар”. Яе героем стане Васіль Быкаў.
Читайте также:
Советские игрушки в Музее детства